15 верасня ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня народнага адзінства, паміж установай "Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту" і дзяржаўнай установай "Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца падпісанне Мемарандума аб узаемаразуменні.
У адпаведнасці з умовамі Мемарандума бакі выказваюць зацікаўленасць у правядзенні сумесных навуковых даследаванняў; маюць намер супрацоўнічаць у арганізацыі і правядзенні канферэнцый, семінараў, іншых навуковых і навукова-практычных мерапрыемстваў, прысвечаных пытанням развіцця сельскай гаспадаркі, папулярызацыі і ўкаранення сельскагаспадарчых ведаў і гісторыі аграрнай навукі; плануюць абменьвацца рэдкай і каштоўнай інфармацыяй са сваіх фондаў; выказваюць зацікаўленасць у арганізацыі сумесных выстаў і іншых сацыякультурных і асветніцкіх мерапрыемстваў; маюць намер аказваць узаемную інфармацыйную падтрымку арганізуемых імі мерапрыемстваў; мяркуюць каардынаваць сваю дзейнасць па сумесным удзеле ў мерапрыемствах, якія праводзяцца іншымі арганізатарамі.
Падпісваны дакумант закліканы ўсталяваць доўгатэрміновае супрацоўніцтва паміж дзвюма ўстановамі. Аформленае супрацоўніцтва паміж арганізацыямі, якія ўваходзяць у структуру Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, будзе садзейнічаць кансалідацыі дзейнасці ў мэтах вырашэння агульных задач - захавання этнакультурнай спадчыны сялянскай гісторыі на беларускіх землях, даследавання пытанняў аграрнай гісторыі, прапаганды цікавасці да паўсядзённага жыцця беларускага народа.
Мерапрыемства адбудзецца на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту 15 верасня 2023 г. у 11.00.
Прапануем пракаціцца па музеі на арыгінальнай брычцы «Barouche-Landau» з адкідным верхам.
Стартуе з 15 снежня 2023 г. Канец года – самы чароўны час! Ужо адчуваецца подых...
Дарагія наведвальнікі! 3 ліпеня 2023 года Экспазіцыя музея працуе з 11.00 да 19.00. Каса...
20 верасня 2026 года з 13:00 да 14:30 у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і...