+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «Свята першага ўкоса» (Музейная сенакосная талака)
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «Свята першага ўкоса» (Музейная сенакосная талака)
Мерапрыемства «Свята першага ўкоса» (Музейная сенакосная талака)
1349

Першы ўкос – гэта спрадвечнае і важнае свята для нашых продкаў. На першы ўкос збіраліся ўсёй вёскай на вялікую талаку. Талакой называлі працоўную ўзаемадапамогу пры выкананні найбольш працаёмкіх работ у гаспадарцы.

Гэты калектыўны працоўны звычай – старажытны па сваім паходжанні і высакародны паводле характару дзейнасці. На талацэ, акрамя працы, людзі разам адпачывалі і спажывалі ежу, што таксама мела магічны сэнс.

Сумеснае спажыванне кашы на полі павінна было прынесці ўрадлівасць зямлі і дабрабыт чалавеку, а таксама нагадвала пра прыналежнасць кожнага ўдзельніка талакі да агульнага калектыву. Частаванне напоямі сімвалізавала замаўленне вільгаці і плёну, паліванне вадой рук – забеспячэнне палеткаў вільгаццю. У час працы і на застоллі спявалі талочныя ці застольныя песні.

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае далучацца ўсіх жадаючых да свята і пабачыць незвычайныя традыцыі на ўласныя вочы!

Вас чакае:

  • Расповед пра свята першага ўкоса, прылады працы на сенакосе і нарыхтоўку сена;
  • Талочныя і застольныя беларускія песні;
  • Конкурс на самага лепшага касца;
  • Майстар-клас па пакосу травы;
  • Майстар-клас па вырабу лялькі з травы;
  • Майстар-клас па вывучэнню беларускіх народных песень;
  • Беларускія танцы і гульні пад скрыпку і гармонік.

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • Для ўсіх наведвальнікаў пад-час мерапрыемства – уваход бясплатны.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі; маршрутнае таксі №1277.

Чытайце таксама
Свята  «Шчадраванне на Палессі»
970
Свята «Шчадраванне на Палессі»

20 студзеня 2024 года з 14.00 да 15.00   У кожным рэгіёне абрад...

Інсталяцыя “З нагоды 105-й гадавіны абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь…”
815
Інсталяцыя “З нагоды 105-й гадавіны абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь…”

З 29 снежня 2023 г. Помнік архітэктуры “Школа з в. Калодчына Вілейскага раёна Мінскай...

Вынікі свята  «Масленіца-2026»
162
Вынікі свята «Масленіца-2026»

Масленка разам з Даравальнай нядзеляй – даўняе свята заканчэння зімы і сустрэчы вясны....

Рэспубліканскі суботнік
1269
Рэспубліканскі суботнік

16 красавіка на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту прайшоў...