12 мая 2024 года
З 14:00 да 15:00
Кожная сучасная дзяржава мае свае сімвалы, якія выказваюць яе палітычную самастойнасць і незалежнасць, гісторыю станаўлення і развіцця, нацыянальную самабытнасць. У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі нашай краіны як суверэннай дзяржавы з'яўляюцца Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн. Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь з'яўляецца дзяржаўным святам у нашай рэспубліцы і адзначаецца кожны год у другую нядзелю мая ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26 сакавіка 1998 года.
Арнамент, які размешчаны на сцягу, быў вышыты ў 1917 годзе сялянкай з в. Касцелішча Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Матронай Маркевіч. Ён з’яўляецца сімвалам старажытнай культуры народа, яго духоўнага багацця. Таму запрашаем усіх жадаючых у гэты святочны дзень паўдзельнічаць у экскурсіі, якая прысвечана беларускаму льну і ткацтву.
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.
01 і 02.06.2019г. адбылося паглыбленне ў гісторыю заходнееўрапейскага і беларускага Сярэднявечч...
Акцыя «Цалкам бясплатна» дае магчымасць усім наведвальнікам нашага музея далучыцца да вывучэння...
27 чэрвеня 2020 года адбыўся оpen-air фестываль «Купальскае Кола - XII».