Масленіца – старажытнае славянскае свята, якое сімвалізуе праводзіны зімы i адраджэнне прыроды. Толькі ў нашым музеі вы зможаце па-сапраўднаму акунуцца ў атмасферу самага вясёлага народнага свята, прыняць удзел адразу ў сямі днях масленічнага тыдня і традыцыйных масленічных гуляннях, пабачыць старажытныя абрады, а таксама паспрабаваць сябе ў розных гульнях і забавах.
Кульмінацыяй свята стане ўрачыстае спальванне пудзіла зімы – “Марэны”! Пад чароўныя гукі этнічных інструментаў будзем разам вадзіць карагод вакол вялікага вогнішча, глядзець, як у гэтым ачышчальным агні знікаюць мінулыя нягоды і з надзеяй будзем чакаць прыходу сонечных, вясновых дзён.
У гэты дзень будзе прадстаўлена наступная праграма:
Самых актыўных удзельнікаў свята чакаюць прызы!!!
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
Запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве ««Масленiца» на тэрыторыі музея!
Кошт квіткоў:
Партнёры мерапрыемства: кандытарская фабрыка “Слодыч”, этнакрама “Рагна”, Tut.by, Cololrs.by, Relax.by, крама біжутэрыі “Скіфская Этніка”.
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Амаль 70 % тэрыторыі Беларусі пакрыта раслінамі, але калі задумацца, мы так мала ведаем пра іх!
7 чэрвеня 2023 года з 13.00
22.09.2018г. Багач – старадаўняе свята ўраджаю, прымеркаванае да восеньскага раўнадзення.
14.11.2020г. запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Вячоркі» на тэрыторыі музея!