+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрад «Попрадкі»
Галоўная Падзеі Абрад «Попрадкі»
Абрад «Попрадкі»
398

29 лістапада 2025 года

З 14:00 да 15:00

Попрадкі –  форма правядзення вольнага часу селянскай моладдзю ў восеньска-зімовы перыяд. Вясковыя дзяўчаты пачыналі збірацца разам за працай. Асноўным жаночым заняткам у той час было прадзенне. Кожная дзяўчына прыносіла з сабой калаўрот ці прасніцу. Каб праца ішла весялей, распавядалі адзін адному казкі, паданні, былічкі, спявалі песні.

У хлопцаў таксама было багата работы па гаспадарцы – малацьба і правейванне зерня, рамонт сельскагаспадарчых прыладаў. Як толькі асноўная праца была выканана – можна было зайсці да дзяўчат у госці, жартам падражніць іх, або прыкмеціць сабе будучую жонку.

Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да народных традыцый у музеі пад адкрытым небам!

Вас чакае:                                                                        

  • Расповед пра музычныя народныя інструменты;
  • Чароўныя казкі ад музейнага бондара;
  • Майстар-класы па вырабу «паяскоў».

 

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 13 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7 руб.; 
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Чытайце таксама
Свята «Камаедзіца»
1903
Свята «Камаедзіца»

1 красавіка 2023 года з 15.00 да 16.00

Новы год з талісманамі
415
Новы год з талісманамі

Новы год — гэта час, калі асабліва хочацца верыць у добрыя знакі і цёплыя традыцыі.

Традыцыйнае свята «Падай, Юр’я, да ключы з неба» (Юр’я)
1625
Традыцыйнае свята «Падай, Юр’я, да ключы з неба» (Юр’я)

7 мая 2022 года Юр’я – свята ў гонар заступніка жывёл, ахоўніка жывёлагадоўлі і земляробства.