Ландшафтна-этнаграфічны аддзел
Галоўная Музей Аддзелы Ландшафтна-этнаграфічны аддзел
Ландшафтна-этнаграфічны аддзел
Загадчык ландшафтна-этнаграфічнага аддзела:
Таўлай Святлана Вікенцьеўна
Тэлефон: +375 17 513 86 10

Ландшафтна-этнаграфічны аддзел існуе як структурная адзінка музея з 1994 года. У аддзеле працуюць: навуковы супрацоўнік з гістарычнай адукацыяй, аграном І катэгорыі, тэхнік па азеляненню, рабочы зялёнага будаўніцтва.

Тэрыторыя музея ў 151-га ўяўляе сабой помнік гісторыі і культуры, прыроды і экалогіі. Арганізацыя і ўзнаўленне на дадзенай тэрыторыі ландшафта, які адлюстроўвае прыродна-геаграфічныя ўмовы, аналагічныя кожнаму з шасці гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі – галоўная задача ландшафтна-этнаграфічнага аддзела музея. З гэтай мэтай супрацоўнікамі аддзела амаль поўнасцю рэалізаваны праект азелянення 1990 года (распрацаваны Беларускім тэхналагічным інстытутам). Згодна праекта па перыметру тэрыторыі, а таксама паміж экспазіцыйнымі сектарамі высаджаны зяленыя пасадкі, якія візуальна вызначаюць межы музея і экспазіцыйных зон. Азеляненне ўлічвае ступень залесеннасці і пароды дрэў і кустоў адпаведных рэгіёнаў рэспублікі.

Экспазіцыя музея ўключае адноўленае асяроддзе помнікаў– экспанатаў: агароджы, калодзежы, пералазы, азяроды, палісаднікі, сады і агароды “сядзібных пляцаў”. Дзякуючы гэтаму дасягаецца цэласнасць і завершанасць кожнага экспазіцыйнага сектара, паўната і комплекснасць паказу ландшафтна-этнаграфічнай экспазіцыі і, у канчатковым выніку, традыцыйнай матэрыяльнай культуры.

На сённяшні момант супрацоўнікі ландшафтна-этнаграфічнага аддзела працуюць над удасканаленнем ландшафтна-этнаграфічных экспазіцый, ажыццяўляюць догляд дзікарослых лясных масіваў на тэрыторыі музея, пладова-ягадных дрэў, кустоў і агародаў на “прысядзібных надзелах” музейных паселішчаў, вырашаюць агратэхнічныя праблемы, праблемы аховы флоры і фауны на тэрыторыі музея.

Маляўнічасць і прыгажосць ландшафта музея, прасторы экспазіцыйных сельскіх паселішчаў з квітнеючымі палісаднікамі, садамі і агародамі – гэта вынік працы супрацоўнікаў ландшафтна-этнаграфічнага аддзела музея.