Гаспадарчая служба музея
Галоўная Музей Аддзелы Гаспадарчая служба музея
Гаспадарчая служба музея
Начальнік гаспадарчай службы
Сахарук Уладзімір Андрэевіч
Тэлефон: +375 17 513 86 10

Гаспадарчая служба музея з'яўляецца дапаможнай структурнай адзінкай музея. Яе асноўныя функцыі – комплекснае абслугоўванне і рамонт будынкаў і збудаванняў, электраабсталявання, а таксама падтрыманне чысціні на ўсёй тэрыторыі музея. Прыбіральшчыкі тэрыторыі і памяшканняў даглядаюць абсталяваныя месцы адпачынку для наведвальнікаў, гаспадарчую зону, службовыя памяшканні, экспазіцыйныя сектары. Супрацоўнікі службы займаюцца пакосамі траў і нарыхтоўкай сена, расчысткай экспазіцыі і дарог ад смецця і снегу, нарыхтоўкай дроў, даглядам каня і абслугоўваннем музейнай тэхнікі, менавіта трактара МТЗ-80, матаблока і г.д.Гаспадарчая служба дапамагае ў арганізацыі шматлікіх мерапрыемстваў на музеі, робіць усё, каб наведвальнікі музея былі задаволены адпачынкам.