«Купалле»
Галоўная Падзеі «Купалле»
«Купалле»
114

Абрадавае мерапрыемства «Купалле»

24 чэрвеня 2017 года
з 18:00 да 20:30

Купалле – самы галоўны летні рытуал беларусаў, які здаўна праводзіўся ў ноч з 23 на 24 чэрвеня. Свята Купалы прыпадае на пераломны момант года – перыяд летняга сонцаварота. Як казалі нашы продкі «сонца паварочвае на зіму, а лета на жару». На Купалле адбывалася шмат чароўных рэчаў, і мы прапануем Вам акунуцца ў гэтую чароўную стыхію свята, як гэта рабілі нашы продкі. Кожны зможа не толькі паглядзець абрад, але і далучыцца да яго.

Наведвальнікі мерапрыемства атрымаюць магчымасць:

  • Зрабіць купальскі вянок з палявых кветак і зёлак;
  • Паваражыць на свайго каханага ды на свой лёс;
  • Далучыцца да раскладвання вогнішча і ваджэння карагодаў;
  • Паўдзельнічаць у народных танцах пад традыцыйныя музычныя інструменты;
  • Пакаштаваць традыцыйныя беларускія напоі: травяны напой «Крупнік».

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Купалле» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 10.00 руб.;
  • для дзяцей школьнага ўзросту – 5.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 19:00.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

Схему праезда глядзіце тут.

Чытайце таксама
Фотасправаздача «KINDER-свята»
103
Фотасправаздача «KINDER-свята»

13.05.2017г. Адпачынак на прыродзе, пазнавальныя майстар-класы, шчырыя эмоцыі і самыя нечаканыя...

Увага! Час працы на майскія святы!
242
Увага! Час працы на майскія святы!

Экскурсіі, працуе экспазіцыя сектара «Цэнтральная Беларусь»!

Фотасправаздача «Дзень музея ў Беларускім Скансэне»
62
Фотасправаздача «Дзень музея ў Беларускім Скансэне»

18.05.2017г. На мерапрыемстве плануецца адкрыццё новай малой архітэктурнай формы – «прыдарожны крыж»!...

Масленіца
745
Масленіца

12 Сакавіка (субота) з 12:00 да 17.00 Яскравае, смачнае і вясёлае свята Масленіцы!