Абрадавае мерапрыемства «Старажытныя Каляды»
Галоўная Падзеі Абрадавае мерапрыемства «Старажытныя Каляды»
Абрадавае мерапрыемства «Старажытныя Каляды»
495

Абрадавае мерапрыемства «Старажытныя Каляды»

23 снежня 2017 года

з 13:00 да 15:00.

Гэта мастацкая рэканструкцыя свята на падставе этнаграфічных звестак. Усе дзеянні абраду былі накіраваны на дабрабыт у сям’і, здароўе і ахову вескі ад усялякіх нячысцікаў.

Асноўная мэта нашага мерапрыемства – паказаць як адбываўся абрад, характар узаемаадносін паміж гуртамі калядоўшчыкаў. У гэтым годзе будзе прадэманстравана традыцыя абыходу двароў уласцівая для Заходняга Палесся – абрад «Конікі» (г. Давыд-Гарадок, Столінскі р-н, Брэсцкая вобл) з наглядным паказам рэгіянальных асаблівасцей.

Кожны жадаючы зможа прыняць удзел у калядным абыходзе вёскі і паспрабаваць сябе ў ролі калядоўшчыка.

У праграме мерапрыемства:

 

  • Калядны абрад «Конікі»;
  • Расповяд пра абрад «Каляды»;
  • Калядная праграма ад фальклорных калектываў;
  • Квэст «Ажыві казу»
  • Майстар-клас па танцах ды гульнях;
  • Фотазона.

 

За дадатковую плату можна:

  • Набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • Наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Каляды» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8.00 руб.;
  • для дзяцей школьнага ўзросту – 4.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Чытайце таксама
Фотасправаздача «Пакроўскі кірмаш»
132
Фотасправаздача «Пакроўскі кірмаш»

14.10.2017г. Беларускае вяселле – сапраўды ўнікальны абрад. Усе дзеянні, якія адбываюцца ў гэты...

«Музычная феерыя»
131
«Музычная феерыя»

22.07.2017г. Акунуцца ў атмасферу музычных пераліваў, атрымаць асалоду ад гучання беларускіх інструментаў...

Лыжная траса ў музеі!
142
Лыжная траса ў музеі!

Запрашаем на #этналыжню

Мой актыўны выхадны!
328
Мой актыўны выхадны!

9, 10, 16 і 17 красавіка, жывая музыка, гульні, забавы ў беларускім стылі.